 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Тэмпература каля нуля - трыццаць сем i пяць. Ты прыходзiш, гатуеш гарбату з траỳ, лiмона i мёду. Недзе паỳтыднi да самага новага года, Недзе хвiлiна, як позна нешта мяняць. Вецер - на поỳдзень, поезд - на поỳнач, ноч… Рэльсы гудзяць пра наша з табой вяртаньне. Ведаеш, той хто выконвае пажаданьнi Cам, здаецца, ня ведае, што пажадаць. Новы гадзiньнiк, новай гадзiны цень Перашкаджае мне бачыць акно насупраць, Перашкаджае мне бачыць сьвятло i сутнасьць Рэчаỳ ды й сувязь простых зусiм падзей… Тэмпература каля нуля – трыццаць сем i тры. Зноỳ цiшыня схапiла мяне за горла. Зноỳ адчуваю, як снежань сьмяротна хворы Ў сэрцы шукае ад зорнага неба ключы…
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Сузор’е дзён, iмёнаỳ, гукаỳ, лiтар… Двары, надвор’я, людзi, лiхтары Губляюцца у снежаньскай палiтры, Гарыць, як лямпа першы мандарын. Паэт маỳчыць, пад цiхi плач гiтары, Рыфмуючы маỳчаньне зь цiшынёй. Аловак, чарнавiк, пад стольлю - хмары… I робiць ноч нэрвовы ход канём. У Млечны Шлях ляцiць яе падкова Ды й Месяцам апiсвае квадрат. Паэт аб гэтым cьвеце выпадковым Рашуча нешта пiша наỳздагад…
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Твой падарунак – крыжык на сэрцы. Мой паратунак – сьлёзы ў талерцы, Сон чорна-белы, зорныя ночы... Нешта мне шэпча вецер паўночны. Я – падарожжа першыя крокi, Сонечны промень, цень шэравокi, Горач сумненьня i радасьць высновы. Мой незагой у далонях вясновых... Больш не балюча, нешта сьпяваю. Зноўку да нас наблiжаюцца зграi Новых пачуцьцяў, здарэньняў, усьмешак. Пiшуць паэты новыя вершы... Сьнег растае, а пад iм - акварэлi, Лiсьцце, якое аднойчы згарэла, Вузкiя сьцежкi i вочкi пралескi… Дрэвы прачнулiся цi уваскрэслi. Нават гадзiннiк спяшаецца марыць, Плачуць ад шчасьця рваныя хмары. Твой падарунак – крыжык на сэрцы, Памяць... няхай яна застаецца... Я – падарожжа, пачатак вяртаньня. Можа я проста чагосьцi чакаю?..
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
*** Сьнег на асфальце. Стомлены аýтастопшчык Чакае лета... *** Ноч-лiхаманка... Зоркi шукае ý траве Хворы на восень. *** Калядная ноч. Глядзiць на мяне скрозь шкло Сумны анёлак... Tags: хайку Current Music: цiша
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
|
 |